Posted in Беларускі Трупа, Белорусский театр | Нет комментариев

Маляўскі Георгій Рафаілавіч

Нарадзіўся 16.10.1946. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Працуе ў тэатры з 1971 года. Сярод роляў: Паштмайстар Шпекін (“Рэвізор” М.Гогаля), Антоніо (“Бура” У.Шэкспіра), Ферчайльд (“Што той салдат, што гэты” Б.Брэхта), Клеонт (“Тарцюф” Ж.-Б.Мальера), Бургамістр (“Дракон” Я.Шварца), Цесць Худзякова (“Характары” В.Шукшына), Ксяндзоў (“Апошні шанц” В.Быкава), Малюцін (“Апошні журавель” А.Дударава, А.Жука), Старо (“Пакуль не сцямнела” У.Дазорцава), Іван (“Там і тут” Д.Кавачэвіча), Папскі нунцый (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Міхалка (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Доктар Магнуш (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.-К.Кар’ера), А.А. (“Эмігранты” С.Мрожака), Тулій Ротунд (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), Ян Дабровіч (“Ідылія” В. Дуніна-Марцінкевіча), Рэбэ (“Памінальная малітва” Р.Горына), Алясьніцкі (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Каталіцкі свяшчэннік (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Эгей (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Радзівіл Чорны (“Чорная панна Нясвіжа” А.Дударава), Доктар Эмет (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Кантралёр (“Адчыніце Кантралёру! А.Несіна).



Малчанаў Аляксандр Яраслававіч

Нарадзіўся 26.10.1974. Працуе ў тэатры з 1999 года. Сярод лепшых роляў: Кароль Марка (“Трыстан ды Ізольда” С.Кавалёва), Дзяметрый (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Сіман (“Брат мой, Сіман…” А.Казанцава), Буланаў (“Лес” А.Астроўскага), Чалавек (“Барух-Эмануэль” Дзм.Плакса), Джэфры (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Вільгельм (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Янка Здольнік (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Сымон (“Сымон-музыка” Якуба Коласа).



Манаеў Віктар Сяргеевіч

Нарадзіўся 07.08.1958. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь. Працуе ў тэатры з 1980 года. Сярод лепшых роляў: Іван (“Плач перапёлкі” І.Чыгрынава), Салдат (“Бераг” Ю.Бондарава), Дружынні (“Закон вечнасці” Н.Думбадзе), Славік (“Апошняе спатканне” А.Галіна), Сын (“Тая, якая сама па сабе блукае” Р.Кіплінга), Хлестакоў (“Рэвізор” М.Гогаля), Янка (“Наш Купала” І.Чэркаса), Валодзя (“Шлях” А.Рэмеза), Мікіта (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Кай (“Снежная каралева” Г.-Х.Андэрсена), Валерыо (“Валенсіянскія вар`яты” Лопэ дэ Вегі), Генка (“Брама неўміручасці” К.Крапівы), Пецька, Юрка (“Характары” В.Шукшына), Веставы (“Зоркі вечныя” М.Бора), Лёнька Адуванчык (“Радавыя” А.Дударава), Крумкач (“Тры Іваны – Тры браты” А.Вольскага), Жадаў (“Даходнае месца” А.Астроўскага), Андрэйка (“На Мінск!” І.Мележа), Валодзька (“Трыбунал” А.Макаёнка), Арыэль (“Бура” У.Шэкспіра), Гаральд (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.К.-Кар`ера), Пісар (“30 дзён Кашчэя Бессмяротнага”Э.Успенскага), Міша (“Дзеці сонца” М.Горкага), Валер (“Тарцюф” Ж.-Б.Мальера), Сяргей Прадкін (“Надзея Путніна” І.Малеева), Генрых (“Дракон” Я.Шварца), Андрэй (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Фёдар (“Памінальная малітва” Р.Горына), Іванька-дурань (“Царэўна-жабка” Г.Сакаловай), Мікіта Зносак (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Ромка (“Вежа” А.Дударава, У.Някляева), Апаліон (“Ромул Вялікі” Ф.Дзюрэнмата), 1-шы салдат (“Цынкавыя хлопчыкі” С.Алексіевіч), Хвядоцік (“Тры сястры” А.Чэхава), Стражнік (“Дом на мяжы” С.Мрожака), Пурсаньяк (“Нежанаты мнагажэнец, альбо Залёты пана дэ Пурсаньяка” Ж.-Б.Мальера), Ян Губач (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Дон Жуан (“Дон Жуан вяртаецца з вайны” О.Хорвата), Буланаў (“Лес” А.Астроўскага), Норман (“Касцюмер”, Р.Харвуда), Слуга, Фольрад, Сусед (“Інтымны тэатр Еўсцігнея Міровіча” Е.Міровіча), Аснова (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Ісідара (“К’ёджаўскія перабрэхі” К.Гальдоні), Ганібал (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Яе брат (“С.В.” паводле “Вішнёвы сад” А.Чэхава), Манілаў (“Чычыкаў” М. Гогаля), Дзед Жабрак (“Сымон-музыка” Якуба Коласа).



Мілаванаў Аўгуст Лазаравіч

Нарадзіўся 16.06.1937. Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Працуе ў тэатры з 1962 года. Сярод лепшых роляў: Тата, Гаспадар (“Зацюканы апостал” і “Святая прастата” А.Макаёнка), Арэшкін (“Крыніцы” паводле І.Шамякіна), Марцін Лютэр (“Напісанае застаецца” А.Петрашкевіча), Нейгаўз (“Канстанцін Заслонаў” А.Маўзона), Доктар Маер (“Апошні шанц” В.Быкава), Осіп (“Рэвізор” М.Гогаля), Кудраш (“Навальніца” А.Астроўскага), Дэ Манлюкар (“Лесвіца славы” А.Скрыба), Зурыко (“Я, бабуля, Іліко і Іларыён” Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе), Герастрат (“… Забыць Герастрата!” Р.Горына), Шындзін, Айзатулін (“Мы, што ніжэй падпісаліся”, “Пратакол аднаго пасяджэння” А.Гельмана), Міхай Груя (“Святая святых” І.Друцэ), Гелі Гэй (“Што той салдат, што гэты” Б.Брэхта), Аляксандр Амількар (“Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць” І.Жаміяка), Макарэл (“Зоркі вечныя” М.Бора), Ромул (“Ромул Вялікі” Ф. Дзюрэнмата), Шчасліўцаў (“Лес” А.Астроўскага), Тэўе (“Памінальная малітва” Р.Горына), Арцэбіскуп (“Князь Вітаўт” А.Дударава), фон Вальтэр (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Плюшкін (“Чычыкаў” М. Гогаля).



Міронава Тамара Васільеўна

Нарадзілася 3 лютага 1950 года. У 1973 годзе паступіла на працу ў Магілёўскі абласны тэатр імя В.Дуніна-Марцінкевіча, у 1988 годзе рэжысёрам М.Труханам была запрошана ў Мінск у тэатр “Дзе-Я?”, с 2000 г. працавала ў тэатры “Вольная сцэна” пры СТД. У тэатры імя Янкі Купалы з 2001 года. Выконвае ролі ў спектаклях “Эрык XIV” А. Стрындберга (Маці Ёрана Персана), “Паўлінка” Я.Купалы (Агата, Адэля), “Ажаніцца-не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота (Дар’я), “Адчыніце Кантралёру! Азіса Несіна (Галя). На фестывалі ў г.Эдзінбурге /Шатландыя/ ў 1995 г. была адзначана ў прэсе як лепшая актрыса ў фармаце тэатраў малых форм; у 2002 г. была адзначана прызам за лепшую жаночую ролю на фестывалі нямецкай драматургіі; у гэтым жа годзе ў беларускай прэсе Т.Міронава названа актрысай года і узнагароджана Дыпломам “За высокія творчыя дасягненні і значны ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі”.



Міхневіч Юльяна Уладзіміраўна

Нарадзілася 03.07.1975. Працуе ў тэатры з 1998 года. Сярод лепшых роляў: Аўгіння (“Ажаніцца – не журыцца” бр.Далецкіх, М.Чарота), Сялянка (“Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча), Дзяўчына (“Князь Вітаўт” А.Дударава), Аляксандра (“Парфён і Аляксандра” М.Манохіна), Глорыя (“Лэдзі Кронкі і мышы” Дж.Патрыка), Таня (“Піраміда Хеопса” Ю.Ломаўцава), Юлія (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Фея (“Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета” У.Шэкспіра), Паўлінка (“Паўлінка” Я.Купалы), Ліпачка (“Свае людзі – паладзім” А.Астроўскага), Міс Вілі (“Дзіўная місіс Сэвідж” Дж.Патрыка), Ахмістрыня (“Дзікае паляванне караля Стаха” У.Караткевіча), Жонка пракурора, Дама (“Чычыкаў” М.Гогаля), Іра (“Маэстра” М.Ладо).