История театра

Navigation Menu

Фестываль

Фестываль

Posted in Беларускі Рэпертуар, Белорусский театр | Нет комментариев

14
чц
Адкрыццё фестывалю “ЭРЫК XIV” А.Стрындберга 
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (Мінск, Беларусь)
на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (пачатак 18.00)
14
чц
“БАЛАДА ПРА КАХАННЕ” В.Быкава
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (Мінск, Беларусь)
на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (пачатак 17.00)
15
пт
“ПЛОШЧА ПЕРАМОГІ” А.Паповай
Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я.Коласа (Віцебск, Беларусь)
на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (пачатак 19.00)
16
сб
“РАДАВЫЯ” А. Дударава
Гомельскі абласны драматычны тэатр
на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (пачатак 17.00)
16
сб
“ІСТВІКСКІЯ ВЕДЗЬМЫ” Дж.Дэмпсі 
Тэатр “MUSICAL STAGE PRODUCTION” (Вялікабрытанія-Расія)
Палац Рэспублікі (пачатак 19.00)
17
нядз
“НАВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ”
Тэатр-студыя кінаакцёра (Мінск, Беларусь)
на сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра (пачатак 15.00)
18
пн
“ФРЭКЕН ДЖУЛІЯ” А. Стрындберга
Нацыянальны тэатр Сербіі (Белград, Сербія)
на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (пачатак 19.00)
18
аўт
“ЦАР ЭДЗІП” Сафокла
Нацыянальны драматычны тэатр імя Івана Франка (Кіеў, Украіна)
на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра (пачатак 19.00)
20
ср
“ЛЕЙТЭНАНТ ВАЛОДЗЬКА” В. Кандрацьева
(паводле п’есы “Водпуск па раненню”)
Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр (Мінск, Беларусь)
на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра (пачатак 19.00)
20
ср
“УСЕ КОШКІ ШЭРЫЯ”А. Абразцова 
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны драматычны тэатр “Камедыянты” (Санкт-Пецярбург, Расія)
на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (пачатак 19.00)
20
ср
“СЯМЁРА СВЯТЫХ З ВЁСКІ БРУХА” Л. Уліцкай 
Драматычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага (Масква, Расія)
на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра (пачатак 19.00)
21
чц
“НЯ БОЙСЯ БЫЦЬ ШЧАСЛІВЫМ”
(па п’есе “МОЙ БЕДНЫ МАРАТ” А. Арбузава)
Новы драматычны тэатр (г.Мінск, Беларусь)
на сцэне Новага драматычнага тэатра (пачатак 17.00)
21
чц
Праект “ON-LINE” Міжнародная творчая група
на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (пачатак 19.00)
23
сб
Закрыццё фестывалю “РАМЭО І ДЖУЛЬЕТА” У. Шэкспіра 
Тэатр Оскара Коршунаваса (г.Вільнюс, Літва)
на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра (пачатак 19.00)
Далее

Белорусский театр

Белорусский театр

Posted in Белорусский театр | Нет комментариев

Национальный театр имени Янки Купалы

В 1887 году, после пожара в городском театре, был создан проект нового театра. Архитекторами были назначены К. Введенский и К. Козловский. Сцена минского театра принимала лучшие труппы Москвы и Петербурга. Здесь выступали многие звезды – М. Петипа, А. Южин, К. Варламов, В. Комиссаржевская, В. Долматов, Г. Федотова, М. Савин. Зрители могли наблюдать за работами режиссера-новатора В. Мейерхольда, который в 1908 году поставил пьесу «Балаганчик» А. Блока.

Далее

 

 

 

 

 

Государственный театр кукол

Театр был официально открыт в 1938 году. В сентябре была первая премьера – это было представление «По щучьему велению». В 1939 году в театре была поставлена белорусская сказка «Дед и журавль» Виталия Вольского. Михаил Бабушкин был художественным руководителем театра на протяжении 1940-1947 годов. В это время было поставлено много классических произведений, среди них – «Сказка о попе и работнике его Балде» Пушкина и «Каштанка» Чехова.

Далее

Далее

АФИША

АФИША

Posted in Беларускі Рэпертуар, Белорусский театр | Нет комментариев

АФИША

27.11
чт
Открытие фестиваля “Чайка и Калашников”
МИРОВАЯ ПРЕМЬЕРА! Театр Нового Фронта (Прага, Чехия)
Национальный академический театр имени Янки Купалы
28.11
пт
“Облом OFF” М.Угарова Центр драматургии и
режиссуры под руководством А.Казанцева и М.Рощина (Москва, Россия)
Национальный академический театр имени Янки Купалы
29.11
сб
“Пластилин”В.Сигарева Центр драматургии и
режиссуры под руководством А.Казанцева и М.Рощина (Москва, Россия)
Национальный академический театр имени Янки Купалы
30.11
вс
“Потерянный рай” А.Курейчика
Национальный академический театр имени Янки Купалы
1.12
пн
“Кихот и Санчо” В.Коркия
Театральное братство Оксаны Мысиной (Москва, Россия)
Национальный академический театр имени Янки Купалы
2.12
вт
“Театр On-line” – театральный импровизации
Национальный академический театр имени Янки Купалы
3.12
ср
“Понтий Пилат” А.Курейчика
Республиканский театр белорусской драматургии
4.12
чт
“Чудаки” М.Горького
Национальный академический драматический театр имени М.Горького
5.12
пт
“Ночь Гельвера” И.Вилквиста
Белорусская государственная академия искусств
6.12
сб
Пластический театр “ИнЖест”, гр. “Плато” в Буто-акции “Ёлка У” 
Малая сцена Белорусского республиканского театра юного зрителя
Начало в 20.00
7.12
вс
“Мы тронулись… или С приветом, Дон Кихот” 
И.Райхельгауза   Театральный проект “Виртуозы сцены”
Клуб имени Ф.Дзержинского
8.12
пн
“SLICE” (“Кусок”) 
Театр SU-EN Butoh Company (Швеция-Япония)
Национальный академический театр имени Янки Купалы
9.12
вт
“Улица крокодилов” 
Современный театр пантомимы (Вроцлав, Польша)
Национальный академический театр имени Янки Купалы
10.12
ср
“Полочаночка” А.Дударева
Национальный академический театр имени Янки Купалы
11.12
чт
“Налу” В.Любецкого, Я.Русакевич – ПРЕМЬЕРА
Национальный академический театр имени Янки Купалы (малая сцена)
12.12
пт
“Романтики” Э.Ростана
Драматический театр “Дзе-Я”
13-14.12
сб, вс
“Вишнёвый сад” А.Чехова (реж.Э.Някрошюс)
Международный фонд имени К.С.Станиславского
Дворец Республики

 

Далее

ГІСТОРЫЯ

ГІСТОРЫЯ

Posted in Беларускі Гісторыя, Белорусский театр | Нет комментариев

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы – старэйшы тэатр Беларусі (адкрыўся 14 верасня 1920г.). Першапачаткова ў складзе тэатра: беларуская, руская і яўрэйская трупы, а таксама хор, балетная трупа, сімфанічны аркестр. Аснову тэатра склалі акцёры “Першага беларускага таварыства драмы і камедыі” пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча. Сярод першых пастановак – спектаклі, створаныя па творах беларускіх аўтараў з выкарыстаннем сюжэтаў на гістарычныя тэмы, зварот да беларускага фальклору. З прыходам у тэатр рэжысёра, драматурга і мастацкага кіраўніка Еўсцігнея Міровіча пачынаецца прафесійны ўзлёт калектыву. Плеяду артыстаў, якія надалей сталі гонарам нацыянальнай акцёрскай школы, стваралі Глеб ГлебаўБарыс ПлатонаўЛідзія РжэцкаяУладзімір КрыловічІрына ЖдановічУладзімір УладамірскіУладзімір Дзядзюшка. У рэжысуру прыходзяць Леанід РахленкаМіхаіл ЗораўКанстанцін СаннікаўЛеў Літвінаў. Пашыраецца рэпертуар, ускладняецца ўзровень пастановак.
Афіцыйнае прызнанне і ўсесаюзную славу тэатру прынесла Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве (1940). Акцёрская трупа афіцыйна абвешчана адной “з лепшых у СССР” . Тэатру надаецца імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы (1944), праз дзесяць гадоў – званне “Акадэмічнага” (1955).
Сучасны перыяд Купалаўскага тэатра бярэ пачатак у 60-я гады і звязаны з творчасцю рэжысёра і мастацкага кіраўніка тэатра Валерыя Раеўскага.
Знакамітая “адліга” 60-х гадоў, якая адгукнулася ўздымам у грамадстве і культуры, прыўнесла і ў Купалаўскі тэатр новы подых. Пастаноўкі Б.Эрына, а таксама маладых і яркіх рэжысёраў новай хвалі: Б.Луцэнкі і В.Раеўскага, аб’ядноўваюць лепшыя традыцыі тэатра і наватарства. Сапраўднай падзеяй не толькі ў тэатральным, але і ў грамадскім жыцці рэспублікі становіцца спектакль “Што той салдат, што гэты”, пастаўлены В.Раеўскім па п’есе Б.Брэхта (1969).
Вучань Ю.Любімава і У.Маланкіна, В.Раеўскі прапаноўвае тэатру новы стыль, які заснаваны на філасофіі свабоды – свабоды перакананняў і свабоды выяўлення. Яркая і паэтычная тэатральная мова, разняволеная форма, вострая праблематыка пастановак спалучаюцца з высокім класічным стылем тэатра. На стыку акадэмізму і эксперыменту нараджаецца непаўторнасць Купалаўскага тэатра, яго своеасаблівасць, адметнасць.
Метафарычнасць спектакляў В.Раеўскага вызначаецца яго творчым супрацоўніцтвам з мастаком Барысам Герлаванам, які ідзе па шляху стылізацыі сцэнічнага асяроддзя і прапануе мастацкія вырашэнні, у аснове якіх – адзіны маляўнічы вобраз спектакля, выяўленне яго галоўнай ідэі.
Усеагульнай славе тэатра спрыяюць майстэрства і талент выдатных акцёраў Стэфаніі СтанютыЗдзіслава СтомыГаліны МакаравайПаўла Кармуніна, З.Браварскай, Мікалая Яроменкі, Г.Гарбука, Г.Аўсяннікава, Ліліі Давідовіч, М.Захарэвіч, В.Тарасава, А.Мілаванава, Г.Талкачовай, В.Белахвосціка і шмат інш.
Сярод шырокай рэпертуарнай палітры, якая ўключае і сучасныя п’есы, і жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку, асаблівую ролю іграе нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі тэатра. Імёны выдатнага беларускага пісьменніка В.Быкава, драматургаў А.Макаёнка, І.Чыгрынава, М.Матукоўскага, А.Дударава ўвайшлі ў гісторыю Купалаўскага тэатра.
Калектыў тэатра на працягу апошніх дзесяцігоддзяў прызнаны сусветнай тэатральнай грамадскасцю, аб чым сведчыць геаграфія шматлікіх міжнародных фестываляў і конкурсаў: Расія, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія, Малдавія, Балгарыя, Польшча, Славенія, Іспанія, Францыя, Англія, Егіпет.

Далее

НАВІНЫ

НАВІНЫ

Posted in Беларускі НАВІНЫ, Белорусский театр | Нет комментариев

Прэм’ера на Купалаўскай сцэне

16 снежня на Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прэм’ера – камедыя «Слуга двух гаспадароў» Карла Гальдоні.

Спектакль аб’ядноўвае выдатных пастаноўшчыкаў розных краін і тэатральных школ: рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Нардштрэм (Швецыя), пастаноўшчык-харэограф Ігар Качаеў (Расія), кампазітар — народны артыст Беларусі Сяргей Картэс, мастак — выхаванка Беларускай акадэміі мастацтваў Валянціна Праўдзіна. А таксама любімых артыстаў тэатра імя Янкі Купалы: народных артыстаў Беларусі Арнольда Памазана і Мікалая Кірычэнку, заслужаных артыстаў Беларусі Сяргея Краўчанку і Уладзіміра Рагаўцова, артыстаў Рамана Падаляку, Сяргея Чуба, Дзмітрыя Есяневіча, Вікторыю Чаўлытка, Юльяну Міхневіч, Юлію Шпілеўскую, Яўгенію Кульбачную і іншых.

Гэты праект павінен стаць сапраўднай тэатральнай падзеяй нашай краіны. Гледачоў чакае яркая, музычная, пластычна-харэаграфічная камедыя, сапраўднае святочнае відовішча з танцамі, песнямі і фарсам. Гэта – тэатральнае свята чалавечых магчымасцяў. Кожны з дзеючых асобаў змагаецца за сваё шчасце і дабіваецца яго.

Пастаноўшчык спектакля – вядомы тэатральны рэжысёр Швецыі Аляксандр Нардштрэм, які на працягу некалькіх гадоў паспяхова супрацоўнічае з тэатральнымі калектывамі Беларусі, дзе стварыў адметныя не толькі ў сваёй біяграфіі, але і ў рэпертуары тэатраў спектаклі.


Віншуем Святлану Зелянкоўскую!

Па выніках працы журы тэатральнага конкурсу XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Святлана Зелянкоўская атрымала прыз “За лепшую жаночую ролю” – за ролю Лэдзі Макбет у спектаклі “Макбет” У.Шэкспіра ў Купалаўскім тэатры!


БЕНЕФІС АЛЕНЫ СІДАРАВАЙ

26 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца бенефіс выдатнай актрысы тэатра АЛЕНЫ ЮР’ЕЎНЫ СІДАРАВАЙ.

На творчым рахунку актрысы — каля 50-ці роляў, сярод якіх лірычныя, камедыйныя, трагікамічныя, характарныя, драматычныя. Творчую індывідуальнасць А.Ю.Сідаравай вылучаюць абвостраная эмацыянальнасць, яркая ўнутраная і вонкавая характарыстыка роляў, глыбокі лірызм, тонкая іронія i мастацкі густ, псіхалагічная глыбіня і надзвычайная сцэнiчная абаяльнасць.

Талент актрысы спрыяў стварэнню на Купалаўскай сцэне галерэi яркiх i глыбокiх жаночых вобразаў, адзначаных пэўнай рамантычнай узнёсласцю, духоўнай чысцінёй i прыгажосцю: Маша (“Чайка”А.Чэхава), Хільда (“Жанчына з мора” Г.Ібсена), Зоська (“Ажаніцца – не журыцца” братоў Далецкіх, М.Чарота), Мар`я Антонаўна (“Рэвізор” М.Гогаля), Наста Пабягунская (“Тутэйшыя” Янкі Купалы), Эн (“Смак яблыка” А.Дзялендзіка), Мадлен (“Жудасныя бацькі” Ж.Както), Юлія (“Даходнае месца” А.Астроўскага), Марыяна (“Тарцюф” Ж.-Б.Мальера), Д`Аранж (“Гаральд і Мод” К.Хігінса, Ж.-К.Кар`ера), Цэйтл (“Памінальная малітва” Р.Горына), Лэдзі Мільфард (“Каварства і любоў” Ф.Шылера), Каробачка ў спектаклі “Чычыкаў” паводле М.Гогаля.

Гасцей Купалаўскага тэатра ў гэты святочны вечар чакае тэатралізаваны расказ аб Алене Юр’еўне, віншаванні імянініцы ад імя дзяржаўных органаў кіравання, тээтральнай грамадскасці Мінска і ад калег-артыстаў тэатра імя Янкі Купалы. У праграме: урыўкі са спектакляў з удзелам Алены Сідаравай, вакальныя і пластычныя нумары, біяграфія актрысы сродкамі мультымедыа.

Да юбілею актрысы пройдуць спецыяльна-падрыхтаваня перадачы, а ў тэатры будзе экспанавацца фотавыстава аб творчасці актрысы.


ГАСТРОЛІ ЛІТОЎСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА Ў МІНСКУ

20 лістапада на Купалаўскай сцэне Літоўскі нацыянальны драматычны тэатр прадставіць спектакль «Эліт» Міраслава Крлежа – аднаго з найбольш вядомых харватскіх драматургаў пачатку ХХ стагоддзя.

Абменныя гастролі Літоўскага тэатра адбудуцца ў рамках дагавора аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве тэатра імя Янкі Купалы і Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра. Дагавор быў падпісаны ў пачатку кастрычніка ў Вільнюсе ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы з нагоды 15-й гадавіны з дня падпісання дагавора аб устанаўленні дыпламатычных зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай. У снежні бягучага года Купалаўскі тэатр пакажа ў Вільнюсе спектаклі «Чорная панна Нясвіжа» А.Дударава і «С.В.».

Спектакль «Эліт» створаны групай харватскіх і славенскіх творчых работнікаў сумесна з літоўскімі артыстамі. Пастаноўка расказвае аб жыцці харватскай эліты і падзенні сям’і магнатаў у Аўстра-Вянгерскай імперыі. Рэжысёр Івіца Бульян прадстаўляе цікавы погляд на сямейныя адносіны буржуазіі таго часу, у якіх квітнеў маральны, фінансавы і духоўны распад.

Асноўныя драматычныя калізіі ў спектаклі спачатку развіваюцца падобна на кабарэ, якое паступова саступае месца літаратурнаму тэатру.

У п’есе Крлежа ёсць усё – крымінал, эканамічная і сэксуальная інтрыга, заўзятае выясненне адносін, жорсткасць чалавечай псіхалогіі, меркаванні аб дэградацыі буржуазіі і дакладныя заўвагі аб грамадстве таго часу…

Сямейныя інтрыгі, складаныя адносіны паміж бацькам і яго сынам – маладым мастаком, псіхалагічныя маніпуляцыі, палітычныя пытанні, цікавыя дэталі, алюзіі на фільмы культавага кінарэжысёра Дэвіда Лінча, поп-культура, сімвалізм і гратэск – усё гэта можна знайсці ў спектаклі «ЭЛІТ».

Як адзначыў рэжысёр спектакля, асноўнае у яго інтэрпрытацыі сусветна вядомай п’есы – гэта псіхалагічныя і сэксуальныя адносіны паміж людзьмі.«Я б хацеў паказаць што-небудзь правакацыйнае, аднак не ў банальным сэнсе гэтага слова. Я маю на ўвазе пытанні і прапановы, якія правакуюць, паэзію гульні акцёраў…»

У рамках мерапрыемстваў да 15-й гадавіны з дня падпісання дагавора аб устанаўленні дыпламатычных зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай у Вільнюсе ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы адбылося падпісанне дагавора аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве тэатра імя Янкі Купалы і Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра.

Дагаворам прадугледжана арганізацыя абменных гатролей, сумесных пастановак спектаклей, правядзенне тэатральных фестываляў, юбілейных мерапрыемстваў, запрашэнне артыстаў на працу, абмен пастановачнымі групамі.

Свае подпісы пад дагаворам паставілі кіраўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра.

Ужо 20 лістапада у рамках дагавора на сцэне Купалаўскага тэатра спектакль «Эліт» М.Крлежа прадставіць Літоўскі тэатр, а ў снежні спектаклі «Чорная панна Нясвіжа» А.Дударава і «С.В.» паводле А.П.Чэхава ўбачаць гледачы Вільнюса.


“Сустрэчы ў тэатры” падчас фестывалю “Панарама”

Важнай асаблівасцю сёлетняга Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама” з’яўляецца тое, што пасля кожнага спектакля будуць арганізаваны “Сустрэчы ў тэатры”, прыняць удзел у якіх змогуць прадстаўнікі прэсы, тэатраведы і крытыкі. Вядучымі гэтых сустрэч, якія аб’яднаюць у сабе і прэс-канферэнцыі і творчыя размовы, будуць народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Валерый Раеўскі і тэатральны крытык, рэдактар газеты “Культура” Таццяна Команава.


«Круглыя сталы» фестывалю «Панарама»

У рамках III Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама” будзе працаваць міжнародны клуб крытыкаў, які арганізуе падчас фестывалю два “круглых стала” на тэмы: «Тэатр XIX века: праблемы развіцця» і «Рэжысёр і драматург: праблемы сумеснай творчасці».

Узначаліць клуб рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Рычард Смольскі. У склад клуба войдуць прафесар, доктар мастацтвазнаўства Таццяна Арлова, народны артыст СССР і Украіны, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Івана Франко Багдан Ступка (Украіна), заслужаны дезяч мастацтваў Украіны, прафесар, рэктар Кіеўскага нацыянальнага універстэта тэатра, кіно і тэлебачання Аляксей Бегін (Украіна), Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, галоўны рэдактар часопіса «Театральная жизнь” Алег Півавараў (Расія), тэатральны крытык «Gazeta Wyborcza» (Польшча) Раман Павлоўскі, дырэктар Тэатральнага інстытута імя Збігнева Ражэўскага Мэцью Новак (Польшча), вядомы польскі тэатральны крытык, кандыдат мастацтвазнаўства Анджй Масквін (Польшча).


Майстар-класы фестывалю “Панарама”

У рамках III Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама”, Мінск на тэатральных падмостках Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудуцца майстар-класы сусветна вядомых драматургаў і рэжысёраў. Сярод самых жаданых настаўнікаў тэатральнага цэху, у якіх можна перайняць даволі значны сцэнічны вопыт, значацца народны артыст Расіі, дырэктар-мастацкі кіраўнік МХТ імя А.П.Чэхава Алег Табакоў, намеснік старшыні Канфедэрацыі Саюзаў тэатральных дзеячаў СНД, генеральны дырэктар Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П.Чэхава Валерый Шадрын, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, мастацкі кіраўнік Студыі тэатральнага мастацтва Сяргей Жэнавач.

Як адзначыла вядомы тэатральны крытык Таццяна Арлова, майстар-класы і творчыя сустрэчы патрэбны перш за ўсё невядомым драматургам і рэжысёрам, але не толькі для таго, каб пераняць нейкі вопыт, але і з той мэтай, каб паказаць сваё майстэрства і стаць заўважнымі ў тэатральным асяроддзі.


Гастролі МХТ імя А.П.Чэхава і Студыі тэатральнага мастацтва (Расія) у Мінску

На два тыдні – з 26 кастрычніка па 10 лістапада Мінск ператворыцца ў сустветную сталіцу міжнароднага тэатральнага руху. У гэтыя дні на асноўных тэатральных пляцоўках горада адбудзецца паказ спектакляў III Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама”, Мінск – 2007. Дэвіз фестывалю – “Тэатр без межаў”.

Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканкам і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

У перыяд правядзення III Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама” у Мінску пройдуць гастролі МХТ імя А.П.Чэхава і Студыі тэатральнага мастацтва пад кіраўніцтвам Сяргея Жэнавача (Расія) па культурнаму абмену паміж Расіяй і Беларуссю пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай Дзяржавы.Дзякуючы падтрымцы Саюзнай Дзяржавы легендарны МХТ імя А.П.Чэхава пакажа ў Мінску спектаклі “Апошняя ахвяра” А.Астроўскага і “Паляванне на качак” А.Вампілава, а Студыя тэатральнага мастацтва пад кіраўніцтвам Сяргея Жэнавача — спектакль “Гульцы” М.Гогаля. Спектаклі расійскіх тэатраў сталі вызначальнымі пры фарміраванні рэпертуарнай афішы. Імёны выбітных артыстаў расійскага тэатральнага мастацтва стануць сапраўдным аздабленнем праграмы тэатральнага форуму. Прыемна адзначыць, што праграма Пастаяннага Камітэта Саюзнай Дзяржавы спрыяе развіццю канкрэтных накірункаў дзейнасці мастацтва. Асабліва гэта тычыцца раздзела “Культуры абмен” паміж нашымі дзяржавамі.


Новы спектакль тэатра з Польшчы

Паважаныя гледачы! У праграме III Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама” адбылася замена. Замест Драматычнага тэатра Варшавы Польшчу на фестывалі бузе прадстаўляць Торуньскі Драматычны тэатр імя Уільяма Хожыцы са спектаклем “Пляж” Петэра Асмусена.

Рэжысёр спектакля галоўны рэжысёр Торуньскага тэатра Ілона Кемпа ў сваёй пастаноўцы ў поўнай меры выкарыстоўвае апошнюю тэатральную “разыначку” — мультымедыйнае прадстаўленне. Фотаздымкі, якія зроблены персанажамі, з’яўляюцца на экране. “Мадэлі” не падаюцца штучнымі, іх вочы, напоўненыя здіўленнем і страхам, глядзяць са здымкаў. Тым не менш, фотаздымкі яскрава адлюстроўваюць, што яны хочуць схаваць і ад знешняга свету, і ад сябе.

Кемпа выкарыстоўвае прыёмы, запазычаныя з кінематографа. Няўмольны бег часу адлюстраваны з дапамогай надпісаў, якія быццам бы ўсплываюць на гарызонце.

Сама структура спектакля падобна да кінастужкі — раптоўныя, нечаканыя ўстаўкі, у якіх акцёры на імгненне “пакідаюць” свае ролі, пераходзяць на сцэну пад музыку і зноўку хуценька пераўвасабляюцца ў персанажаў, ролю якіх яны выконваюць. І ўсё гэта нельга назваць “данінай модзе”. Ілона Кемпа хоча нам паказаць усю сутнасць сапраўднай тэатральнасці, яна не імкнецца прывабіць нас “праўдай жыцця”. Сцэнічная ілюзія, якая мае месца ў спектаклі, нагадвае “эфект адчужанасці” Брэхта.

Таруньскі “Пляж” надае большай інтрыгі дзякуючы загадкавасці кожнага персанажа, іх неадназначнасцю і развіццём. Дзякуючы ўсяму гэтаму, “Пляж” можна смела аднесці да мудрых спектакляў.

Паказ спектакля “Пляж” адбудзецца на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача 6 лістапада, пачатак а 18-й гадзіне.

Далее