Памінальная малітва
камедыя ў 2-х частках паводле твораў Шолам-Алейхема
П’еса напісана драматургам і сатырыкам Рыгорам Горыным па матывах класіка яўрэйскай літаратуры Шолам-Алейхема і распавядае аб гісторыі Тэўе-малочніка і ягонай сям’і. Трагічнае і камічнае ў спектаклі, як і ў жыцці, заўсёды побач, але ж менавіта гумар дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, якія выпадаюць на лёс герояў. Персанажы спектакля — прадстаўнікі розных нацыянальнасцей — жывуць разам і дружна, бо не ўяўляюць, што можа быць інакш…
— Рэжысёр: Барыс Эрын
— Прэм’ера: 21.05.1989 г.
— Працяг: 3.00